РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 216
Наватарства
назоўнік | ніякі род
1. Дзейнасць наватараў. Н. ў тэхніцы.

2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне. Н. Маякоўскага ў паэзіі. || прыметнік: наватарскі.
Навацыя
назоўнік | жаночы род
1. Нешта новае, новаўвядзенне.

2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам.
Наваявацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Многа, доўга паваяваць. Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.

2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне.
Наваяваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Паваяваць некаторы час. З такой зброяй доўга не наваюеш.
Наваяўлены
прыметнік | іранічны сэнс
Які ўпершыню дзе-н. з'явіўся, праявіў сябе. Н. лідэр. || назоўнік: наваяўленасць.
Наведацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н. Наведайся да нас. || незакончанае трыванне: наведвацца.
Наведаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н. Н. родных. Н. хворага. || незакончанае трыванне: наведваць. || назоўнік: наведванне.
Наведвальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто наведаў або наведвае каго-, што-н. Пастаянны н. бібліятэкі. || жаночы род: наведвальніца. || прыметнік: наведвальніцкі.
Наведванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. наведаць.

2. Колькасць наведванняў. Добрае н. заняткаў.
Навезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прывезці ў вялікай колькасці. Н. розных падарункаў. || незакончанае трыванне: навозіць.
2009–2019. Беларусь, Менск.