РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 216
Навек (навекі)
прыслоўе
Назаўсёды, на ўсё жыццё. Бывай навекі! Навек разам!
Навела
назоўнік | жаночы род
Невялікае апавяданне з незвычайным і строгім сюжэтам, з яснай кампазіцыяй. Навелы Якуба Коласа. || прыметнік: навелістычны.
Навела
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад. Падатковыя навелы.
Навеліст
назоўнік | мужчынскі род
Пісьменнік — аўтар навел. || жаночы род: навелістка.
Наверадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаміцца, натрудзіцца да стомы. Рука наверадзілася.
Наверадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Працяглай працай прычыніць боль чаму-н. Навярэдзіў рукі. || незакончанае трыванне: навярэджваць.
Навербаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Завербаваць у нейкай колькасці. Н. рабочых на будоўлю. || незакончанае трыванне: навярбоўваць.
Наверсе
прыслоўе
1. прыслоўе: На верхняй частцы чаго-н., зверху. Сядзець н.

2. прыслоўе: У вышыні, уверсе.

3. прыслоўе, пераноснае значэнне У вышэйшай інстанцыі, у начальства (размоўнае). Н. рашылі.

4. прыназ з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н. Сядзець н. воза.
Наверх
прыслоўе
1. На верхнюю частку чаго-н. (на верхнюю полку, на паверхню чаго-н.). Падняцца н. Смала выступіла н. Праўда выйдзе н. (пераноснае значэнне).

2. прыназоўнік: з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне. Накінуць халат н. пааіто.
Навес
назоўнік | мужчынскі род
Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды. Трава сохне пад навесам.

2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае. Н. скалы.
2009–2019. Беларусь, Менск.