РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 216
Навіна
назоўнік | жаночы род
1. Атрыманая нядаўна вестка. Прыемная н. Пачуць многа навін.

2. Нешта новае, незнаёмае. Н. ў жыцці. Якія навіны? — што новага?
Навінка
назоўнік | жаночы род
1. Нешта новае, што нядаўна з'явілася. Навінкі тэхнікі. Кніжныя навінкі. 2, Тое, што і навіны (у 1 знач.; размоўнае). Расказаць навінку.
Навіслы
прыметнік
Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя хмары.
Навіснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на пгго-н. Вааасы навіслі на вочы. Скалы навіслі над морам.

2. Апусціцца, размясціцца нізка над чым-н. Туман навіс над ракой. Ноч навісла над горадам.

3. пераноснае значэнне, над кім-чым. Узнікшы, з'явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н. Над краінай навісла небяспека. || незакончанае трыванне: навісаць.
Навісь
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што навісае над чым-н. Пад навіссю чаромхі.

2. пераноснае значэнне: Нешта страшнае, што навісла над кім-н., што пагражае чалавеку. Н. небяспекі.
Навіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Наматаць, накруціць на што-н. Н. ніткі на шпульку.

2. Нарыхтаваць вітых вырабаў. Н. вяровак. || незакончанае трыванне: навіваць. || назоўнік: навіванне.
Навічок
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які ўпершыню з'явіўся дзе-н. У клас прыйшлі два навічкі.

2. Той, хто ўпершыню пачаў займацца якой-н. справай. Н. у ваеннай справе.
Навобмацак
прыслоўе
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. Ісці н.
Наводдалек
размоўнае
1. прыслоўе: Тое, што і наводцаль (у 1 знач.). Стаяць н.

2. прыназоўнік: з Р. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.). Клуб стаяў н. вуліцы.
Наводдаль
прыслоўе
1. прыслоўе: На некаторай адлегласці; не вельмі далёка. Н. стаяла каплічка.

2. прыназоўнік: з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай адлегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н. Млын стаяў н. вёскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.