РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 216
Наводка
назоўнік | жаночы род
1. гл. навесці.

2. Наданне ствалу гарматы пэўнага кірунку для пападання ў цэль (спецыяльны тэрмін). Біць прамой наводкай.
Наводліў
прыслоўе | абласное
Адмахнуўшы рукой назад, моцна ўдарыць. Н. ляснуў яму па твары.
Наводмаш
прыслоўе
Рэзка адкідваючы руку назад, з сілай ударыць. Ударыць н.
Наводны
прыметнік | размоўнае
Які прыведзены, прывезены аднекуль; чужы (часцей пра жывёл). Наводныя жывёлы.
Наводчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт на цэль.

2. Спецыяліст, які займаецца наводкай чаго-н. Н. мастоў.

3. Саўдзельнік зладзейскай шайкі, які высочвае і наводзіць на месца, дзе можна красці. || жаночы род: наводчыца.
Навой
назоўнік | мужчынскі род
Валік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы. || прыметнік: навойны.
Навокал
прыслоўе
1. прыслоўе: Усюды, з усіх бакоў, кругом. Агледзецца н.

2. прыназоўнік: Ужыв. для выражэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што-н. Абысці н. саду. Н. агню сядзелі людзі. З. прыназоўнік: Ужыв. для выражэння аб'ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з'яўляецца аб'ектам пэўнага працэсу або дзеяння. Гутарка ідзе н. аднаго пытання.
Навокала
прыслоўе
1. прыслоўе: Тое, што і навокал (у 1 знач.). Н. — калгасныя палеткі.

2. прыназоўнік: Тое, што і навокал (у 2 знач.).
Навохрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пафарбаваць вохрай. Н. падлогу. || незакончанае трыванне: навохрываць.
Навочнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго-н.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках.
2009–2019. Беларусь, Менск.