РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 216
Навочны
прыметнік
Які надзяваецца на вочы для аховы ад чаго-н. Н. шчыток.
Навочны
прыметнік | размоўнае
Тое, што і наглядны. Навочная агітацыя.
Навошта
прыслоўе
Тое, што і нашто.
Навугольнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).
Навугольны
прыметнік
Які знаходзіцца на вуглу. Навугольная вежа.
Навудзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Налавіць вудай. Н. акунёў. || незакончанае трыванне: навуджваць.
Навука
назоўнік | жаночы род
1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, ірамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў. Туманітарныя навукі.

2. толькі Павучанне, настаўленне, урок. Гэта будзе навукай на ўсё жыццё. З. толькі Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту. Гэтая справа патрабуе навукі. 4. толькі Навучанне, вучоба (размоўнае). Хлопец здатны да навукі. || прыметнік: навуковы.
Навуказнавец
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па навуказнаўству.
Навуказнаўства
назоўнік | ніякі род
Галіна ведаў, якая вывучае заканамернасці функцыяніравання і развіцця навукі, структуру і дынаміку навуковай дзейнасці, узаемадзеяння навукі з другімі сферамі матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства. || прыметнік: навуказнаўчы.
Навукападобны
прыметнік
Які мае толькі знешнія адзнакі навуковасці. || назоўнік: навукападобнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.