УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
НА
НЕ
НІ
НО
НУ
НЫ
НЬ
НЭ
НЮ
НЯ
|
1
...
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
...
216
|
Навыдумляць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Вынайсці, стварыць многа чаго-н. Н. розных цацак для дзяцей.
2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы. Н. несусветных страхаў.
|
Навык
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Уменне, выпрацаванае вопытам, практыкай. Н. у рабоце. Працоўны н.
|
Навылет (навылёт)
|
прыслоўе
|
1. Наскрозь, праз усю таўшчыню чаго-н.
2. пераноснае значэнне: Вельмі добра разумець каго-н., што-н. Я яго бачу н.
|
Навылётны
|
прыметнік
|
Скразны, які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога (пра адтуліны). Навылётная адтуліна. Навылётнае кулявое раненне.
|
Навыперадкі
|
прыслоўе
|
Імкнучыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго. Імчацца н.
|
Навыпуск
|
прыслоўе
|
Пра нашэнне штаноў, неўвабраных у халявы ботаў, а таксама пра кофту, кашулю, неўвабраныя ў спадніцу, штаны. Штаны н. Насіць кофту н.
|
Навырабляць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Зрабіць, вырабіць што-н. у вялікай колькасці. Н. цацак.
2. Апрацаваць дубленнем многа чаго-н. Н. шкур.
3. Насваволіць, нагарэзнічаць (размоўнае). Чаго толькі не навыраблялі дзеці ў хаце.
|
Навыраст
|
прыслоўе
|
Тое, што і нападрост.
|
Навэндзіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам взнджання. Н. шынак.
|
Навюткі
|
прыметнік | размоўнае
|
Зусім новы, самы новы. Н. касцюм.
|
|
|
|