РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 216
Навязацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі. Н. ў сябры.
Навязаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання. Н. шапак. Н. венікаў.

2. Прымацаваць, узяць на прывязь. Н. каня на лузе.

3. пераноснае значэнне, каго-што каму. Прымусіць прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання. Н. сваю думку. Н. бой. || незакончанае трыванне: навязваць.
Навярнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выступіць на вачах (пра слёзы). Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.

2. Нахіліцца на бок. || незакончанае трыванне: наварочвацца.
Навярнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н. Н. каменем.

2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць. Н. зямлі. З. пераважна безасабовая форма, чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці. Навярнула гурбы снегу. 4. Нахіліць у які-н. бок. Н. цэбар. 5. чаго і без дапаўнення. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (размоўнае). Н. на чалавека немаведама чаго. || незакончанае трыванне: наварочваць.
Навярстаць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці. || незакончанае трыванне: навёрстваць.
Навярстаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і нагнаць. Н. упушчанае. || незакончанае трыванне: навёрстваць.
Навярэдзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і наверадзіцца.
Навярэдзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і наверадзіць.
Навясны
прыметнік
Прыстасаваны для навешвання. Навясныя дзверы.
Нага
назоўнік | жаночы род
1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека, а таксама адна з канечнасцей жывёл. Доўгія ногі. Пераступіць з нагі на нагу. Перанесці хваробу на нагах. Ісці нага ў нагу (нароўні з кім-н., у адпаведнасці з кім-, чым-н.). Збіцца з ног (стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны). Падняцца на ногі (таксама пераноснае значэнне: стаць дарослым, самастойным). Бегчы з усіх ног (вельмі хутка, што ёсць моцы). Паставіць на ногі (пераноснае значэнне: вылечыць, выгадаваць да самастойнага жыцця). Адной нагой у магіле (быць блізкім да смерці). Ляжаць без задніх ног (пераноснае значэнне: не мець сілы павярнуцца). Падняць на ногі (пераноснае значэнне: усхваляваць, прымусіць трывожыцца). Паставіць з ног на галаву (пераноснае значэнне: няправільна растлумачыць што-н.). Блытацца пад нагамі (замінаць, перашкаджаць каму-н.). Ні нагой куды-н., да каго-н. (пераноснае значэнне: не бываць дзе-н.). Ледзь ногі носяць (аб вялікай стомленасці, старасці). Ледзь ногі цягнуць (з цяжкасцю ісці). Ледзь вынесці ногі (пазбегнуць небяспекі, выратавацца). Ног не чуць пад сабой ад радасці (быць у вельмі добрым настроі). Устаць з левай (не з той) нагі (быць у дрэнным настроі). Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі (пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд і пад.).

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма. Стол на чатырох нагах.На шырокую нагу (размоўнае) — вельмі багата, раскошна. Быць на роўнай назе з кім — быць у добрых сяброўскіх адносінах. || памяншальная форма: ножка. || прыметнік: нажны.
2009–2019. Беларусь, Менск.