РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 216
Нагар
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго-н. нараст ад гарэння. Н. на свечцы. || прыметнік: нагарны.
Нагара
прыслоўе | спецыяльны тэрмін
У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі. Выдаць вугаль нагара.
Нагаравацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зазнаць многа гора. Н. ў вайну.
Нагарадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Нарабіць многа перагародак, парканаў, платоў. Н. катухоў.

2. Наставіць, накідаць у беспарадку вялікую колькасць чаго-н. (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Нагаварыць, напісаць чаго-н. лішняга, непатрэбнага. || незакончанае трыванне: нагароджваць.
Нагарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго-н. Н. кучу пяску. || незакончанае трыванне: нагортваць.
Нагарэзаваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і нагарэзнічаць.
Нагарэзнічаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Насваволіць, напракудзіць.
Нагарэлы
прыметнік
На якім утварыўся нагар. Н. кнот.
Нагарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць нагар. Кнот нагарэў за вечар.

2. безасабовая форма, чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію). Электрычнасці нагарэла на трыццаць тры рублі. || незакончанае трыванне: нагараць і нагарваць.
Нагарэць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне
Быць пакараным, атрымаць спагнанне за што-н. Яму моцна нагарэла.
2009–2019. Беларусь, Менск.