РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 216
Нагаспадарыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Кіруючы гаспадаркай, дасягнуць чаго-н. Без добрай зямлі не нагаспадарыш.
Нагасціцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Уволю, многа пагасціць. Нагасціўся, пара і дадому ехаць.
Нагатаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Назапасіць нейкую колькасць чаго-н. Н. дроў на зіму. Н. сена

2. Згатаваць, зварыць у нейкай колькасці. Н. бульбы.

3. Накіпяціць у нейкай колькасці. Н. вару. || незакончанае трыванне: нагатоўваць.
Нагаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пакрыць грэбляй што-н. Н. сто метраў балоцістай дарогі. || незакончанае трыванне: нагачваць.
Нагбом
прыслоўе | размоўнае
Піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.
Нагладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выгладзіць добра, акуратна. Н. штаны.

2. чаго. Выгладзіць у нейкай колькасці. Н. бялізны. || незакончанае трыванне: нагладжваць.
Наглебавы
прыметнік
Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы. Наглебавае расліннае покрыва.
Нагледзецца (наглядзецца)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уволю паглядзець. Дзяўчына не магла н. ў люстэрка. Н. адзін на аднаго.

2. Паглядзець, убачыць многа чаго-н.; убачыць не адзін раз што-н. Н. на сына.
Нагледзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой-н. мэтай. Н. утульнае месца для забудовы. || незакончанае трыванне: нагледжваць.
Наглуміць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Зрабіць непрыгодным, напсаваць у нейкай колькасці. Н. лесу. Н. бульбы.
2009–2019. Беларусь, Менск.