РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 216
Наабяцаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паабяцаць многа чаго-н. Я. падарункаў.
Наадбіраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н. Н. гатунковай морквы.
Наадварот
прыслоўе
1. У адваротным напрамку. Прачытаць слова н.

2. Зусім інакш, не так, як трэба. Зрабіць усё н. З. у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана. Аб'ём будаўніцтва не стаў меншым, а н. узрос. 4. у знач. супраціўн. часціца: Зусім не. Я вам не перашкоджу ? — н., я вельмі рад бачыць вас.
Наадрэз
прыслоўе
Рашуча, катэгарычна. Адмовіцца н.
Наапашкі
прыслоўе
Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Накінуць паліто н.
Наараць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Узараць нейкую колькасць зямлі. Н. тысячу гектараў пад азіміну. || незакончанае трыванне: наворваць.
Наасфера
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Стан біясферы, што склаўся ў выніку ўзаемадзеяння яе законаў з дзейнасцю чалавечага розуму.
Наатрасаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атрэсці вялікую колькасць чаго-н.Н. ігруш.
Набавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што было, што ўстаноўлена. Н. сто тысяч рублёў. || незакончанае трыванне: набаўляць. || назоўнік: набаўка.
Набадзяцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Наблукацца, навандравацца па чужых краях. Хопіць, набадзяўся па свеце.

2. Пасланяцца без справы, нашвэндацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.