РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 216
Нагуляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу). Н. тлушчу.

2. Гуляючы, набыць каго-, што-н. (размоўнае). Н. апетыт. Н. дзіця (грубае). З. што і чаго. Гуляючы ў якую-н. гульню, выйграць што-н. (размоўнае). Н. грошай. 4. Правесці нейкі час гуляючы (размоўнае). Не вельмі тут нагуляеш. || незакончанае трыванне: нагульваць. || назоўнік: нагул.
Над (нада)
прыназоўнік
1. Ужыв. пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго-, чаго-н. у якіх-н. адносінах. Туман над возерам. Вёска над Нрыпяццю. Нада мной.

2. Ужыв. для абазначэння накіраванасці дзеяння на што-н. Сядзець над задачай.

3. У спалучэнні з займеннікам «усе» паказвае на вышэйшае праяўленне ўласцівасцей данага прадмета. Мароз над усімі маразамі.
Над (нада)
прыстаўка
1. Утварае дзеясловы са знач.: 1) павелічэнне чаго-н. чым-н., напр. надбудаваць; 2) няпоўнага дзеяння, якое распаўсюджваецца на частку чаго-н., напр., надпіць, надламаць, над'есці, надарваць. ІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. паверх, звыш чаго-н., напр. надброўе, надгартанны.
Над'ехаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Прыехаць у патрэбны момант. А тут і дзеці над'ехалі.

2. Праехаць невялікую адлегласць. Кіламетраў з пяць мы ўжо над'ехалі.
Надаедлівы
прыметнік
Тое, што і надакучлівы. Надаедлівыя мухі.
Надаесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і надакучыць. || незакончанае трыванне: надаядаць.
Надаіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атрымаць даеннем якую-н. колькасць малака. || незакончанае трыванне: надойваць.
Надакучлівы
прыметнік
Такі, які дакучае. Н. чалавек. || назоўнік: надакучлівасць.
Надакучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіцца непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем. Н. пытаннямі. Надакучыла гуляць. || незакончанае трыванне: надакучваць і надакучаць.
Надалей
прыслоўе
На будучы час, на потым. Падтрымліваць і н. сяброўскія адносіны.
2009–2019. Беларусь, Менск.