РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 216
Надброўе
назоўнік | ніякі род
Частка лба над брывамі.
Надброўны
прыметнік
Які знаходзіцца над брывамі. Надброўныя дугі (частка касцей ілба).
Надбудаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пабудаваць зверху, павялічыць у вышыню. Н. другі паверх. || незакончанае трыванне: надбудоўваць. || назоўнік: надбудоўванне і надбудова.
Надбудова
назоўнік | жаночы род
1. гл. надбудаваць.

2. Тое, што надбудавана. Цагляная н. дома.

3. Сукупнасць палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх поглядаў грамадства і адпаведных ім устаноў, якія залежаць ад матэрыяльнай асновы грамадства. || прыметнік: надбудоўчы.
Надвае
прыслоўе
На дзве часткі. Разрэзаць н.Бабка надвае варажыла (прыказка) (размоўнае) — яшчэ невядома, што будзе на справе, можа быць так і інакш.
Надвечар
прыслоўе
Пад самы вечар; падвечар. Н. вецер аціх.
Надвіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Падоўжыць віццём. Н. вяроўку.

2. Адматаць частку нітак з клубка. Н. крыху нітак. || незакончанае трыванне: надвіваць.
Надводны
прыметнік
1. Які знаходзіцца вышэй паверхні вады, у адрозненне ад падводнага. Надводная хуткасць. Н. флот.
Надвор
прыслоўе
1. Вонкі адкуль-н., за межы чаго-н.; процілегласць унутр. Выйсці н.

2. На знешні бок, навыварат. Шэрсцю н.
Надвор'е
назоўнік | ніякі род
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Зводка надвор'я.
2009–2019. Беларусь, Менск.