РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 216
Надземны
прыметнік
Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі. Надземныя збудаванні.
Надзерці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і надраць. || незакончанае трыванне: надзіраць.
Надзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад. Н. паліто.

2. Уздзець, начапіць які-н. прадмет на каго-, што-н. Н. пярсцёнак. Н. акуляры.

3. Начыніць, напіхаць чым-н. (спецыяльны тэрмін, размоўнае). Н. качку кашай. || незакончанае трыванне: надзяваць. || зваротны стан: надзецца. || незакончанае трыванне: надзявацца. || назоўнік: надзяванне.
Надзея
назоўнік | жаночы род
1. Чаканне чаго-н. добрага, упэўненасць у ажыццяўленні чаго-н. радаснага. Светлая н. Падаваць надзеі (выяўляць якія-н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго-н.).

2. Той, або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца. Мір — н. ўсяго чалавецтва. Сын — уся мая н.
Надзённы
прыметнік
1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны. Надзённыя задачы.

2. Які бывае кожны дзень. Надзённыя клопаты. Хлеб наш надзённы — самае неабходнае для існавання. || назоўнік: надзённасць.
Надзёншчына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Надзённыя клопаты; тое, што бывае кожны дзень. Надакучыла н.
Надзіва
прыслоўе | размоўнае
Надзвычай; надта, вельмі. Н. цёплая зіма.
Надзівіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Многа, уволю падзівіцца. Не н. з прыгажосці нарачанскага краю.
Надзьмуты
прыметнік
1. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Ён заўсёды нейкі н.

2. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты, які выражае крыўду. Н. выгляд. || назоўнік: надзьмутасць.
Надзьмуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру. Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер'е.

3. пераноснае значэнне: Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (размоўнае).

4. пераноснае значэнне: Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (размоўнае). Надзьмуцца як мыш на крупы (размоўнае) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд. || незакончанае трыванне: надзімацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.