РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 216
Надзьмуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім; нацягнуць што-н. ветрам. Н. парус. Н. мяч.

2. чаго, безасабовая форма Нанесці ветрам. Н. снегу. Надзьмула ў вуха (выклікала прастуду). У пакой надзьмула (пра халоднае паветра).Надзьмуць губы (размоўнае неадабральнае) пакрыўдзіцца. || незакончанае трыванне: надзімаць. || назоўнік: надзіманне.
Надзяліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю. Н. зямлёю.

2. Даць некалькім, многім як гасцінец. Н. дзяцей цукеркамі. Н. (пераноснае значэнне) здольнасцямі. Н. уладай (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: надзяляць. || назоўнік: надзел.
Надкаленны
прыметнік
Які знаходзіцца вышэй калена. Надкаленная косць.
Надкалоць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раскалоць не поўнасцю. Н. талерку.

2. Расшчапіць крыху зверху. Н. палена. || незакончанае трыванне: надколваць.
Надкласавы
прыметнік | кніжнае
Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак.
Надкосніца
назоўнік | жаночы род
Злучальная тканка, якая пакрывае косці ў пазваночных жывёл і чалавека. Запаленне надкосніцы. || прыметнік: надкоснічны.
Надкрылы
назоўнік
Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.
Надкус
назоўнік | мужчынскі род
Надкушанае месца. Н. на яблыку.
Надкусіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго-н. Н. яблык. || незакончанае трыванне: надкусваць. || назоўнік: надкусванне.
Надламацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Атрымаць трэшчыну, не пераламіцца зусім. Сук надламаўся.

2. пераноснае значэнне: Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець. Здароўе надламалася. 3, пераноснае значэнне Стаць іншым, змяніцца. У іх узаемаадносінах нешта надламалася. || незакончанае трыванне: надломвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.