РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 216
Набадры
назоўнік | размоўнае
Частка вупражы у выглядзе рэменя, які прымацоўваецца двума канцамі да хамута і праходзіць па баках і спіне каня; шлеі. || прыметнік: набадравы.
Набажэнства
назоўнік | ніякі род
Царкоўная служба, богаслужэнне. || прыметнік: набажэнскі.
Набак
прыслоўе
1. На адзін бок (пра шапку, капялюш). Капялюш збіўся н.

2. Заняць ляжачае становішча. Пад'еў і н.
Набакір
прыслоўе | размоўнае
На адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор). Шапка н.
Набалбатацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Уволю нагаварыцца, доўга пабалбатаць.
Набалбатаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага.
Набалелы
прыметнік
1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю. Набалелая рана. Крык набалелай душы (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння. Набалелае пытанне. Выказваць набалелае (назоўнік).
Набалець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Рука набалела. Душа набалела (пераноснае значэнне: змучыцца ад доўгіх пакут).

2. Пра што-н. цяжкае, пакутлівае: накапіцца, сабрацца. Усе гаварылі пра тое, што набалела.
Набасанож
прыслоўе
На босую нагу. У тапачках н.
Набат
назоўнік | мужчынскі род
1. Сігнал трывогі з выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звана. Біць у н. (таксама пераноснае значэнне: заклік звярнуць увагу на тое, што выклікае трывогу).

2. Вялікі вайсковы барабан у старажытнай Русі, || прыметнік: набатны. Н. звон.
2009–2019. Беларусь, Менск.