РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 216
Набаўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. набавіць.

2. Тое, што набаўлена да чаго-н. Вытаргаваць набаўку.
Набаяць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Расказаць казку, байку або многа казак. Н. баек.

2. Узвесці на каго-н. паклёп.
Набег
назоўнік | мужчынскі род
Раптоўны напад, уварванне. Набегі качэўнікаў. || прыметнік: набегавы.
Набегацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы. Н за дзень.
Набегаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Бегаючы, атрымаць што-н. непрыемнае (размоўнае). Н. хваробу.

2. Прабегчы пэўную колькасць кіламетраў за які-н. час. За раніцу набегаў 10 кіламетраў.
Набегчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Наскочыць з разбегу, з разгону. Н. на прахожага. Хвалі набеглі на бераг.

2. Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці. Набегла шмат народу.

3. пераноснае значэнне: Павялічвацца ў суме, колькасці. Набеглі працэнты.

4. Наліцца. Вочы набеглі крывёй. Набегчы на памяць (размоўнае) — успомніцца. || незакончанае трыванне: набягаць.
Набедавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Перажыць, зазнаць многа гора.
Набедраны
прыметнік
Які носіцца на бёдрах, знаходзіцца на бёдрах. Набедраная павязка.
Набедрыкі (набэдрыкі)
назоўнік
Тое, што і набадры.
Набіванка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тканіна з набіўным узорам, а таксама сам узор.
2009–2019. Беларусь, Менск.