РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 216
Набіваны
прыметнік
Тое, што і набіўны (у 2 знач.). Набіваная хустка.
Набіліцы
назоўнік
У кроснах: драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. Кляновыя н. || прыметнік: набілічны.
Набіўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. набіць.

2. Матэрыял, якім набіта, напоўнена што-н. Валасяная н. матраца. || прыметнік: набівачны.
Набіўны
прыметнік
1. Зроблены пры дапамозе набівання. Н. матрац.

2. З набітым узорам. Н. паркаль.

3. Які служыць для набівання. Набіўная машына.
Набіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пранікнуць куды-н., запоўніць што-н. (пра пясок, пыл і пад.). Снег набіўся за каўнер.

2. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н. (размоўнае). Многа народу набілася ў клуб.

3. Напрасіцца, навязацца (размоўнае). Н. ў сябры. || незакончанае трыванне: набівацца.
Набіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці. Н. цвікоў у сцяну.

2. Налоўніць, напхаць чым-н. Н. мяшок травой.

3. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць. Н. абруч на бочку.

4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці. Н. шкла. 5, каго. Нанесці пабоі. Н. дзіця. 6. Ударамі прычыніць шкоду. Н. гуз на лбе. 7. кагочаго. Забіць вялікую колькасць. Н. качак. 8. Зарадзіць зброю з дула. Н. стрэльбу. 9. Зрабіць узор (на тканіне; спецыяльны тэрмін). Н. паркаль.Бітком набіць (размоўнае) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна. Набіць вока (размоўнае) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу. Набіць (наламаць) руку (размоўнае) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе. Набіць сабе цану (размоўнае) — узвысіць сябе ў вачах іншых. || незакончанае трыванне: набіваць. || назоўнік: набіванне і набіўка.
Наблізіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. да каго-чаго і без дапаўнення. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-, чаго-н. Н. да вёскі.

2. Стаць больш блізкім па часу. Набліжаецца вясна.

3. Стаць больш чутным. Гарматныя гукі ўвесь час набліжаліся.

4. Стаць блізкім або бліжэй да каго-, чаго-н. Н. да народа.

5. Стаць падобным на каго-; што-н. Н. да ідэалу. || незакончанае трыванне: набліжацца. || назоўнік: набліжэнне.
Наблізіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах.

2. пераноснае значэнне: Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н. Н. ідэі да рэчаіснасці.

3. Зрабіць больш блізкім па часе. Н. перамогу над ворагам.

4. Спрыяць больш блізкім адносінам з кім-, чым-н. 5, каго-што. Зрабіць падобным на каго-, што-н., блізкім да каго-, чаго-н. Н. пераклад да арыгінала. || незакончанае трыванне: набліжаць. || назоўнік: набліжэнне.
Наблукацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Многа паблукаць. Н. па лесе.
Наблытаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што і чаго. Заблытаць, пераблытаць нейкую колькасць чаго-н. Н. нітак.

2. Дапусціць блытаніну, нарабіць памылак. Н. у вылічэннях.
2009–2019. Беларусь, Менск.