РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 216
Набожны
прыметнік
Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады. Н. чалавек. || назоўнік: набожнасць.
Набой
назоўнік | мужчынскі род
Зарад пораху са шротам або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Праверыць н. || прыметнік: набойны.
Набойка
назоўнік | жаночы род
1. Ніжні слой абцаса. Поліурэтанавыя набойкі.

2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас або насок абутку. Чаравікі з жалезнымі набойкамі. || прыметнік: набоечны.
Набок
прыслоўе
1. На адзін бок, набакір. Валасы зачасаны н.

2. у знач. выклічнік: Прэч з дарогі. Набок! — крычаў шафёр.
Набор
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. набраць.

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння.Н.інструментаў. Н. слоў (пераноснае значэнне: спалучэнне слоў без усякага сэнсу, бяссэнсіца).

3. Друкарскія літары, што перадаюць які-н. тэкст. Рассыпаць н.

4. Аздабленне з металічных прадметаў на вупражы (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: наборны. Н. цэх.
Наборшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, спецыяліст па друкарскаму набору. || жаночы род: наборшчыца. || прыметнік: наборшчыцкі.
Набоўтаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Боўтаючы, рашчыніць, замяшаць нейкую колькасць чаго-н. Н. цеста на бліны. || незакончанае трыванне: набоўтваць.
Набраклы
прыметнік
1. Які павялічыўся ў аб'ёме ад вільгаці, вадкасці. Набраклыя дзверы.

2. Тое, што і набухлы.
Набракнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Набрыняўшы ад вільгаці, павялічыцца ў аб'ёме; набухнуць. Дзверы набраклі.

2. Тое, што і набухнуць (у 1 і 3 знач.). || незакончанае трыванне: набракаць. || назоўнік: набраканне.
Набрахацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Удосталь пабрахаць. Сабакі за ноч набрахаліся.

2. пераноснае значэнне: Уволю набалбатацца (грубае).
2009–2019. Беларусь, Менск.