РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 216
Набурчаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пабурчаць, насварыцца на каго-н.
Набухаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Наліць больш, чым трэба, звыш меры. Н. вады ў цэбар.
Набухлы
прыметнік
1. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці. Набухлыя пупышкі. Набухлае насенне.

2. Які павялічыўся ў аб'ёме ад вільгаці. Набухлыя дзверы.

3. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака. Набухлыя вены.
Набухнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці. Пупышкі набухлі.

2. Павялічыцца ў аб'ёме ад вільгаці, сырасці. Рамы набухлі. Боб набух.

3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака. Вымя набухла. || незакончанае трыванне: набухаць. || назоўнік: набуханне.
Набуяніцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Уволю, многа пабуяніць.
Набуяніць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Буянячы, нарабіць чаго-н. дрэннага.
Набытак
назоўнік | мужчынскі род
1. Маёмасць, уласнасць. Калгасны н. Н. гаспадара.

2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб. Небагаты н.

3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі. Мастацкія набыткі.
Набытчык
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая набывае, купляе што-н.
Набыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Прабыць, пабыць дзе-н. удосталь. Н. у лесе.

2. Пабыць доўгі час у якім-н. стане. Н. у бядзе.
Набыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць уладальнікам чаго-н. Н. матацыкл.

2. Атрымаць спецыяльнасць. Н. прафесію.

3. Зрабіцца якім-н. па знешняму выгляду. Пакой набыў утульны выгляд.

4. Заслужыць, здабыць прызнанне. Н. аўтарытэт.

5. Заразіцца чым-н. (размоўнае). Н. туберкулёз. || незакончанае трыванне: набываць. || назоўнік: набыццё.
2009–2019. Беларусь, Менск.