РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
О ОБ ОГ ОД ОЙ ОК ОМ ОН ОП ОР ОС ОТ ОФ ОХ
1
Опер
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны.
Опера
назоўнік | жаночы род
1. Музычнадраматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне. Оперы Ю.Семенякі. Саліст оперы. З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жартаўлівае).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы. Пайсці ў оперу. || прыметнік: оперны. О. спявак. О. тэатр.
Опій
назоўнік | мужчынскі род
Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак. || прыметнік: опійны. О. мак.
Опіум
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і опій. || прыметнік: опіумны.
Оптам
прыслоўе
Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі. Закупіць о.
Оптык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.
Оптыка
назоўнік | жаночы род
1. Раздзел фізікі, які вывучае з'явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам.

2. зборны назоўнік: Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі. || прыметнік: аптычны.
Оптымум
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чагон. Тэмпературны о. чалавека.
Опус
назоўнік | мужчынскі род
1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спецыяльны тэрмін).

2. Твор, праца (жартаўлівае). Пазнаёмся з маім першым опусам.
2009–2019. Беларусь, Менск.