РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
О ОБ ОГ ОД ОЙ ОК ОМ ОН ОП ОР ОС ОТ ОФ ОХ
1
Орган
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка арганізма, якая мае пэўную будову і спецыяльнае прызначэнне. 0. зроку. Унутраныя органы.

2. пераноснае значэнне, чаго. Сродак, зброя. Друк — актыўны о. прапаганды.

3. Дзяржаўная ці грамадская ўстанова, арганізацыя. Мясцовыя органы. 0. аховы здароўя.

4. Друкаванае выданне, што належыць якой-н. установе.
Оргія
назоўнік | жаночы род
Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы — абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства).
Ордэн
назоўнік | мужчынскі род
Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі. О. Кастуся Каліноўскага. О. Маці. || прыметнік: ордэнскі. Ордэнская стужка.
Ордэн
назоўнік | мужчынскі род
Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.). О. езуітаў. || прыметнік: ордэнскі.
Ордэр
назоўнік | мужчынскі род
Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н. О. на вобыск. Расходны о. 0. на кватэру. || прыметнік: ордэрны.
Ордэр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу). Грэчаскі о. Карынфскі о.
2009–2019. Беларусь, Менск.