РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Піва
назоўнік | ніякі род
Слабаалкагольны пеністы напітак з ячменнага соладу і хмелю. Піва не зварыш з кім-н. (пераноснае значэнне: цяжка дагаварыцца; размоўнае). || памяншальная форма: піўцо. || прыметнік: піўны. Піўная бочка.
Півавар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па піваварэнню.
Піваварня
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Тое, што і піваварны завод.
Піваварэнне
назоўнік | ніякі род
Прамысловы выраб піва. || прыметнік: піваварны. П. завод.
Півоня
назоўнік | жаночы род
Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства люцікавых з вялікімі чырвонымі; ружовымі ці белымі кветкамі. || прыметнік: півоневы.
Пігаліца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пра маленькага, шчуплага чалавека, пераважна жанчыну.
Пігмей
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які належыць да аднаго з нізкарослых плямён Афрыкі або Азіі, а таксама (пераноснае значэнне) увогуле пра чалавека малога росту.

2. пераноснае значэнне: Пра нікчэмнага, абмежаванага чалавека.
Пігмент
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і лісцю.

2. Хімічны парашковы фарбавальнік. || прыметнік: пігментны і пігментавы.
Пігментаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Афарбаваць (-боўваць) тканкі арганізма пігментам.
Пігментацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту. П. вока.
2009–2019. Беларусь, Менск.