РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 73
Певень
назоўнік | мужчынскі род
1. Самец курыцы.

2. пераноснае значэнне: Пра задзірыстага чалавека, забіяку (размоўнае). Да пеўняў (праседзець; размоўнае) — да світання. Да пеўняў або з пеўнямі (устаць, падняцца; размоўнае) — вельмі рана, на досвітку. Пусціць чырвонага пеўня (размоўнае) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.). || памяншальная форма: пеўнік. || прыметнік: пеўневы. П. крык. П. голас (таксама пераноснае значэнне: крыклівы, прарэзлівы).
Пед
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. педагагічны, напр. педвучылішча, педінстытут, педпрактыка.
Педагагічны
прыметнік
1. гл. педагог і педагогіка.

2. Які адпавядае патрабаванням педагогікі. П. такт. || назоўнік: педагагічнасць.
Педагог
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай. || прыметнік: педагагічны.
Педагогіка
назоўнік | жаночы род
Навука аб метадах выхавання і навучання. || прыметнік: педагагічны. П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы). П. інстытут (які рыхтуе настаўнікаў).
Педаль
назоўнік | жаночы род
Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах. П. тормаза, раяля. Паціснуць на ўсе педалі (таксама пераноснае значэнне: прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; размоўнае). || прыметнік: педальны. Дзіцячая педальная машына.
Педант
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.). || жаночы род: педантка. || прыметнік: педанцкі.
Педантызм
назоўнік | мужчынскі род
Паводзіны, уласцівасці педанта. Дакладны да недантызму.
Педантычны
прыметнік
Строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны. П. чалавек. Педантычныя адносіны. Педантычна (прыслоўе) усё выконваць. || назоўнік: педантычнасць.
Педыкюр
назоўнік | мужчынскі род
Гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліроўка ногцяў, выдаленне мазалёў). || прыметнік: педыкюрны.
2009–2019. Беларусь, Менск.