РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 22
Плаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. плаваць.

2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца. Школа плавання. Займацца плаваннем. Падводнае п. Сінхроннае п. (від спорту).

3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху. Капітан далёкага плавання. Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).
Плаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што плысці і плыць (у 1, 2, 3 і 4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку. П. у возеры. Мелка плавае (пераноснае значэнне: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; размоўнае).

2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе. Хлопчык добра плавае.

3. Трымацца на вадзе, не тануць. Корак плавае.

4. Служыць на судне. П. матросам на параходзе.

5. пераноснае значэнне: Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (размоўнае жартаўлівае). П. на экзамене. || назоўнік: плаванне. || прыметнік: плавальны. Плавальныя рухі. П. басейн.
Плавіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца вадкім пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Шкло плавіцца пры высокай тэмпературы. || закончанае трыванне: расплавіцца. || назоўнік: плаўленне.
Плавіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. П. метал. || закончанае трыванне: расплавіць. || назоўнік: плаўленне і плаўка. || прыметнік: плавільны. Плавільная печ.
Плавок
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і паплавок. || прыметнік: плавочны і плаўковы.
Плагіят
назоўнік | мужчынскі род
Выдача чужога твора за свой або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.
Плагіятар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца плагіятам. || прыметнік: плагіятарскі.
Плада
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «плода...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. пладазбор, пладазменнасць, пладамыйка, пладасховішча, пладаедны, пладаягадны, пладагонны.
Пладавіты
прыметнік
1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства. Трусы вельмі пладавітыя.

2. пераноснае значэнне: Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў. П. пісьменнік. || назоўнік: пладавітасць.
Пладаводства
назоўнік | ніякі род
Развядзенне пладовых і ягадных раслін як галіна раслінаводства. || прыметнік: пладаводчы.
2009–2019. Беларусь, Менск.