РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Побач
прыслоўе
1. прыслоўе: Адзін каля аднаго. Мужчыны ішлі п.

2. прыназоўнік: з Р. Блізка каля каго-, чаго-н., поруч з кім-, чым-н. Ісці п. воза. Побач з (са), прыназоўнік з Т — 1) зусім блізка ля каго-, чаго-н. Наша хата стаіць п. са школай; 2) адначасова, разам з чым-н. П. са складаннем слоўніка праводзілася манаграфічнае апісанне лексікі.
Побыт
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і быт.

2. Знаходжанне, прабыванне дзе-н. За кароткі п. у сталіцы пра многае даведаўся. || прыметнік: побытавы.
Повад
назоўнік | мужчынскі род
Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову. На повадзе ў каго-н. быць (пераноснае значэнне: дзейнічаць не самастойна, па ўказцы каго-н.; неадабральнае). || прыметнік: павадовы.
Повар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па прыгатаванню ежы. Рэстаранны п. || жаночы род: паварыха. || прыметнік: поварскі.
Повідну
прыслоўе
Пакуль не сцямнела. Заехаць л.
Погалас
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Погаласка, чуткі, розныя размовы. Дайшоў і да мяне гэты п.
Погань
назоўнік | жаночы род | размоўнае | пагардлівае
1. Усё паганае, непрыемнае, што выклікае агіду.

2. Пра нядобрага чалавека (людзей). Фашысцкая п.
Погляд
назоўнік | мужчынскі род
1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н. Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы агледзець).

2. Выраз вачэй. Ласкавы п. Збянтэжаны п.

3. пераноснае значэнне: Думка, меркаванне, пункт гледжання. Навуковыя погляды. Падзяляць чые-н. погляды. На мой п. (на маю думку).
Под
назоўнік | мужчынскі род
Ніжняя паверхня ў печы, а таксама (у заводскіх печах) месца, дзе нагрэвам, абпалам або плаўленнем апрацоўваюцца вырабы. || прыметнік: подавы. П. хлеб (спечаны на подзе).
Подаўна
прыслоўе
1. Даволі даўно. Сонца п. зайшло.

2. Тым больш. Калі я паспею, дык ты і п. паспееш.
2009–2019. Беларусь, Менск.