РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 167
Пра
прыназоўнік
Ужыв. пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця. Пагаварыць пра адпачынак. Колькі раз я ўспамінаў пра цябе.
Пра
прыстаўка
1. Утварае дзясловы са знач.: 1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр. прабіць, прагрызці, працячы; 2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр. праварыць, прагрэць, прасаліць; 3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр. прабегчы, праехаць; 4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр. праспяваць, пранумараваць, прайсціся; 5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр. прапішчаць, прамяўкаць, прабарабаніць; 6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб'ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр. праседзець (увесь дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць; 7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр. празяваць, прагуляць, прагандлявацца. ІІ. Утварае: 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр. прарадзіма, праславянскі; 2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр. прамудры, праславуты. ІІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр. праімперыялістычны, прафашыст.
Праараць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узворваючы, прагнаць баразну, узараць прастору паміж чым-н. П. разору.

2. Правесці які-н. час на ворыве. П. да абеду. || незакончанае трыванне: праворваць.
Прабабка
назоўнік | жаночы род
Маці дзеда або бабкі.
Прабаваць (пробаваць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Правяраць стан або якасць. П. свае сілы.

2. Есці для пробы, на смак чаго-н. П. страву. З. з інфінітывам: Рабіць спробу чаго-н. П. пісаць вершы. || закончанае трыванне: папрабаваць і папробаваць.
Прабадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пракалоць рагамі.
Прабадаць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Утварыць (-раць) навылётную адтуліну ў сценцы полага органа. || назоўнік: прабадзенне. П. страўніка. || прыметнік: прабадны. Прабадная язва.
Прабадзяцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Правесці дзе-н. які-н. час марна, нічога не робячы. Прабадзяўся недзе ўвесь дзень.
Прабалбатацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і прагаварыцца. Абяцала маўчаць, а тут прабалбаталася.
Прабалець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра адчуванне болю на працягу якога-н. часу. Вочы прабалелі паўмесяца.
2009–2019. Беларусь, Менск.