РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 167
Праветрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Асвяжыць прытокам свежага паветра. П. хату.

2. Пад уздзеяннем паветра ачысціць, засцерагчы ад псавання. П. зімовае адзенне. || незакончанае трыванне: праветрываць. || назоўнік: праветрыванне.
Правець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца правейшым, больш кансерватыўным у палітычных адносінах. || закончанае трыванне: паправець.
Правідла
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
1. Лінейка для праверкі правільнасці каменнай кладкі, тынкоўкі.

2. Прыстасаванне ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты, іншы абутак для захавання яго формы.
Правізар
назоўнік | мужчынскі род
Аптэчны работнік, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі. || прыметнік: правізарскі.
Правізія
назоўнік | жаночы род
Прадукты харчавання. || прыметнік: правізійны.
Правізорны
прыметнік | кніжнае
Папярэдні або часовы. Правізорная ацэнка.
Правіла
назоўнік | ніякі род
1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з'яў. Граматычныя правілы. Па ўсіх правілах (так, як трэба; размоўнае).

2. звычайна Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н. Правілы вулічнага руху. Правілы ўнутранага распарадку.

3. Склад думак, норма паводзін, прывычка. Чалавек строгіх правіл. Узяць сабе што-н. за п.Як правіла — звычайна, найчасцей.
Правільны
прыметнік
1. Які не адступае ад правіл, норм, прапорцый. Правільнае напісанне. Правільныя рысы твару.

2. Заканамерны, рэгулярны. Правільная змена пор года.

3. Які адпавядае сапраўднасці, такі, як патрэбна. П. адказ. Правільнае разуменне сучаснага становішча.

4. Пра многавугольнік: які мае роўныя вуглы і стораны; пра мнагаграннік: які мае грані — аднолькавыя правільныя многавугольнікі і роўныя мнагагранныя вуглы пры вяршынях. || назоўнік: правільнасць.
Правінаваціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і правініцца.
Правініцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Учыніць якую-н. правіннасць, стаць вінаватым. П. перад бацькамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.