РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 167
Правіннасць
назоўнік | жаночы род
Дрэнны ўчынак, віна. Не дараваць нават маленькай правіннасці.
Правінцыя
назоўнік | жаночы род
1. У некаторых дзяржавах: вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

2. Мясцовасць, тэрыторыя краіны, аддаленая ад буйных цэнтраў. Глухая п. || прыметнік: правінцыяльны.
Правінцыял
назоўнік | мужчынскі род
1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. || жаночы род: правінцыялка.
Правінцыялізм
назоўнік | мужчынскі род
Правінцыяльныя погляды, манеры.
Правінцыяльны
прыметнік
1. гл. правінцыя.

2. пераноснае значэнне: Адсталы, абмежаваны ў поглядах, наіўны. Правінцыяльныя норавы. || назоўнік: правінцыяльнасць.
Правіснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апусціцца, прагнуўшыся ўсярэдзіне пад цяжарам. Правады правіслі. || незакончанае трыванне: правісаць. || назоўнік: правісанне.
Правіцель
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Асоба, якая правіць краінай, дзяржавай. || жаночы род: правіцельніца. || прыметнік: правіцельскі.
Правіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (размоўнае). Хворы пачаў п. П. на добрых харчах.

2. Рабіцца лепшым. Надвор'е пачало п.

3. Адбывацца, служыцца. Правіцца абедня.
Правіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Кіраваць, маючы ўладу. П. дзяржавай.

2. Накіроўваць чый-н. рух. П. коньмі, яхтай.

3. Адпраўляць, праводзіць якое-н. дзеянне. П. малебен. || назоўнік: праўленне.
Правіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рамантаваць, папраўляць. П. хамут.

2. Выпраўляць памылкі ў чым-н. П. карэктуру.

3. Тачыць, вастрыць. П. брытву. || назоўнік: праўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.