РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 167
Прагарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіцца дзіравым ад агню. Сцяна прагарэла.

2. Згарэць зусім. Дровы ў печы прагарэлі.

3. Гарэць які-н. час. Ліхтар прагарэў усю ноч.

4. перан, Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (размоўнае). Справа мая прагарэла. || незакончанае трыванне: прагараць і прагарваць.
Прагіб (прагін)
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. прагнуцца, -ць.

2. Прагнутае месца. Трэшчына ў прагібе.
Прагімназія
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Няпоўная (з чатырохабо шасцікласным курсам) гімназія.
Прагледзець (праглядзець)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н. П. спектакль. П. новую экспазіцыю.

2. Бегла прачытаць. П. часопіс.

3. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць. П. памылку.

4. пераноснае значэнне: Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (размоўнае). За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына. 5, што і без дап, Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.Усе вочы прагледзець (размоўнае) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н. || незакончанае трыванне: праглядаць. || назоўнік: прагляд. Калектыўны п. спектакля. Аддаць рукапіс на п. каму-н.
Праглынуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод. П. кавалак. З мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (пераноснае значэнне: моўчкі перанесці абразу). П. язык (пераноснае значэнне: замаўчаць, перастаць гаварыць; размоўнае). П. кнігу (пераноснае значэнне: хутка прачытаць; размоўнае). || незакончанае трыванне: праглынаць.
Праглядальны
прыметнік
Які служыць для праглдду чаго-н. Праглядальная зала.
Праглядацца (праглядвацца)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Аб прасторы: быць добра бачным, адкрытым дчя аглядання. З узгорка добра праглядаецца (праглядваецца) ўсё наваколле.
Праглянуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выглянуць, паказацца. Праглянула сонца з-за хмар. || незакончанае трыванне: праглядваць.
Прагматызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Плынь у філасофіі, якая адмаўляе неабходнасць пазнання аб'ектыўных законаў рэчаіснасці і прызнае ісцінай толькі тое, што дае практычна карысныя вынікі.

2. У гістарычнай навуцы: напрамак, які абмяжоўваецца апісаннем падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця заканамернасцей іх развіцця. || прыметнік: прагматычны.
Прагматыка
назоўнік | жаночы род
У семіётыцы, мовазнаўстве: напрамак, які вывучае адносіны паміж сродкамі мовы і тымі, хто гэтымі сродкамі карыстаецца; самі такія адносіны. || прыметнік: прагматычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.