РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 167
Прагназіст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па прагназіраванню чаго-н. || жаночы род: прагназістка.
Прагнасць
назоўнік | жаночы род
1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне. Есці з прагнасцю.

2. Ненасытнасць, жадлівасць. П. чалавечая.
Прагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прымусіць пайсці адкуль-н., выдаліць (груба, прымусова, сілай). П. з хаты. П. са службы. П. змрочныя думкі (леран.).

2. Прымусіць рухацца, ісці. П. палонньа праз горад. П. плыты па рацэ.

3. Ажыццявіць прагон (у 3 знач.; спецыяльны тэрмін). П. п'есу перад прэм'ерай.

4. Хутка праехаць, прабегчы (размоўнае). П. па шасэ пяць кіламетраў.

5. Хуткім рухам або накірункам руху чаго-н. утварыць што-н. П. пракос. П. разору.

6. пераноснае значэнне: Задаволіўшы, спыніць, наталіць(размоўнае). П. смагу. || незакончанае трыванне: праганяць.
Прагнілы
прыметнік
Які прагніў. П. мосцік.
Прагнісці (прагніць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Згнісці, згніць наскрозь. Падлога прагніла. || незакончанае трыванне: прагніваць.
Прагноз
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. П. надвор'я. П. падзей. || прыметнік: прагнозны і прагнастычны. Прагнозныя разлікі. Прагнозныя запасы калійнай солі. Прагнастычны даклад.
Прагностыка
назоўнік | жаночы род
Тэорыя і практыка прагназіравання.
Прагнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пад уздзеяннем цяжару атрымаць выгіб. Столь прагнулася. || незакончанае трыванне: прагінацца і прагібацца. || назоўнік: прагіб, прагінанне і прагібанне.
Прагнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адчуваць прагу (у 2 знач.), моцна жадаць. П. сустрэчы з сябрамі.
Прагнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сілай цяжару зрабіць выгіб у чым-н. П. металічны прут, || незакончанае трыванне: прагінаць і прагібаць. || назоўнік: прагіб і прагібанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.