РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 167
Прагны
прыметнік
1. Які моцна хоча, прагне чаго-н. П. да грошай. Прагна (прыслоўе) слухаць (пераноснае значэнне). П. да ведаў.

2. Які выказвае прагнасць (у 1 знач.). Прагныя вочы.

3. Скупы, жадлівы. П. чалавек.
Прагон
назоўнік | мужчынскі род
1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

3. Рыжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: прагонны.
Прагоны
назоўнік
Даўней: плата за праезд на паштовых конях ці аплата праезду па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў. || прыметнік: прагонны. Прагонныя грошы.
Прагорклы
прыметнік
Які стаў горкім на смак у выніку псавання. П. тлушч. || назоўнік: прагоркласць.
Праграма
назоўнік | жаночы род
1. План дзейнасці, работ і пад. П. развіцця прамысловасці. Сацыяльная п.

2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча. П. навуковай канферэнцыі.

3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета. П. па хіміі.

4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыёі тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад. П. радыёперадач.

5. Апісанне алгарытма рашэння задачы на мове ЭВМ (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: праграмны.
Праграміраванне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
1. гл. праграміраваць.

2. Частка прыкладной матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая распрацоўвае метады складання праграм.
Праграміраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ. || закончанае трыванне: запраграміраваць. || назоўнік: праграміраванне.
Праграміст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па праграміраванню. || жаночы род: праграмістка.
Прагрызці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Грызучы, зрабіць дзірку ў чым-н. Мыш прагрызла дзірку. || незакончанае трыванне: прагрызаць.
Прагрэзці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разграбаючы што-н., зрабіць праход (звычайна на вузкай прасторы). П. дарожку. || незакончанае трыванне: праграбаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.