РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 167
Прагрэс
назоўнік | мужчынскі род
Паступальны рух наперад, паляпшэнне ў працэсе развіцця; процілегласць рэгрэс. П. навукі і тэхнікі. Ісці па шляху прагрэсу.
Прагрэсіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца. Хвароба прагрэсіруе.

2. Рухацца наперад па шляху прагрэсу. Навука прагрэсіруе. З. у чым і без дапаўнення. Паляпшаць сваё майстэрства ў якойн. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца. Юны спартсмен прагрэсіруе. || назоўнік: прагрэсіраванне.
Прагрэсіўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па прагрэсіўна ўзрастаючых расцэнках.
Прагрэсіўны
прыметнік
1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае. Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы. Прагрэсіўная тэхналогія. || назоўнік: прагрэсіўнасць.
Прагрэсія
назоўнік | жаночы род
У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню. Арыфметычная п. Геаметрычная п.
Прагрэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Нагрэцца поўнасцю, як належыць. Хата прагрэлася. || незакончанае трыванне: прагравацца. || назоўнік: праграванне і прагрэў. Прагрэў грунту.
Прагрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Нагрэць поўнасцю, як належыць. П. матор. П. памяшканне. || незакончанае трыванне: праграваць.
Прагул
назоўнік | мужчынскі род
Няяўка, нявыхад на работу, на заняткі без уважлівых прычын. Вымушаны п. (не па сваёй віне). || прыметнік: прагульны.
Прагулка
назоўнік | жаночы род
Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку. П. за горад. Вячэрняя п. || прыметнік: прагулачны. Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).
Прагульваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. прагуляць.

2. Вадзіць, гуляючы (размоўнае). П. сабаку.
2009–2019. Беларусь, Менск.