РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 167
Прагульшчык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які прагуляў, не з'явіўся на работу без уважлівай прычыны. Злосны п. || жаночы род: прагульшчыца.
Прагуляцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пахадзіць гуляючы. П. па прысадах. || незакончанае трыванне: прагульвацца.
Прагуляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Правесці некаторы час у гулянні. П. гадзіну на свежым паветры. Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (размоўнае). П. вячэру. З. Не з'явіцца на работу, зрабіць прагул. П. заняткі. 4. Патраціць на гулянне, п'янства (размоўнае). П. многа грошай. 5. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н. П. шахматную партыю. || незакончанае трыванне: прагульваць.
Прагумаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Насыціць гумавай сумессю. П. тканіну. Прагумаваць плашч. || незакончанае трыванне: прагумоўваць.
Прагучаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Раздацца (пра які-н. гук). Прагучаў стрэл.

2. Праявіцца, выявіцца (у гуку, голасе і пад.). Уяго голасе прагучала іронія.
Прад'явіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паказаць у пацверджанне чаго-н. Прад'явіце праязныя дакументы!

2. Заявіць (аб якой-н. прэтэнзіі ў адносінах да каго-н.; афіцыйнае). П. абвінавачанне. П. іск. || незакончанае трыванне: пряд'яўляць. || назоўнік: прад'яўленне.
Прад'яўнік
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Той, хто прад'яўляе што-н., які-н. дакумент. П. мандата. Чэк з выплатай на прад'яўніка. || жаночы род: прад'яўніца. || прыметнік: прад'яўнічы. П. чэк.
Прадавец
назоўнік | мужчынскі род
1. Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам. П. марожанага.

2. Чалавек, які прадае што-н. П. кветак. || жаночы род: прадаўшчыца.
Прадажнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто прадае, прадаў (у 2 знач.) каго-, што-н., здраднік. || жаночы род: прадажніца.
Прадажніцкі
прыметнік
1. Уласцівы прадажніку, здрадніцкі. Прадажніцкае забойства. 1. пераноснае значэнне: Каварны, падманлівы, які тоіць у сабе што-н. непрыемнае. Прадажніцкая ўсмешка.
2009–2019. Беларусь, Менск.