УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
П'
ПА
ПЕ
ПІ
ПЛ
ПН
ПО
ПР
ПС
ПТ
ПУ
ПХ
ПЧ
ПШ
ПЫ
ПЭ
ПЮ
ПЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
...
167
|
Прабаранаваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Апрацаваць бараной (узараную зямлю).
2. Баранаваць некаторы час. П. увесь дзень. || незакончанае трыванне: прабараноўваць.
|
Прабацька
|
назоўнік | мужчынскі род | высокае
|
Тое, што і родапачынальнік; продак.
|
Прабачальны
|
прыметнік | кніжнае
|
Які заслугоўвае прабачэння. П. ўчынак. || назоўнік: прабачальнасць.
|
Прабачлівы
|
прыметнік
|
Які выражае прабачэнне, просьбу або прабачэнні. Гаварыць прабачлівым тонам. || назоўнік: прабачлівасць.
|
Прабачны
|
прыметнік | кніжнае
|
Які заслугоўвае прабачэння. || назоўнік: прабачнасць.
|
Прабачыць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і дараваць (у 1 знач.). Прашу п. мне. || незакончанае трыванне: прабачаць. || назоўнік: прабачэнне.
|
Прабачэнне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. прабачыць.
2. Дараванне віны, паблажлівасць за правіннасць. Прашу прабачэння.
|
Прабег
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны п. Аўтамабільны п.
2. Адлегласць, пройдзеная якім-н. транспартным сродкам (спецыяльны тэрмін). Сутачны п. цеплавоза.
3. Знаходжанне ў дарозе, у эксплуатацыі (транспартных сродкаў; спецыяльны тэрмін). Падрыхтаваць машыну да прабегу.
|
Прабегаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Правесці які-н. час у беганні. П. паўдня.
2. Прапусціць за бегатнёй (размоўнае). П. абед.
|
Прабегчы
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Бягом прайсці міма або цераз што-н. П. цераз поле. П. па двары.
2. Бягом пераадолець якую-н. адлегласць. П. тры кіламетры.
3. пераноснае значэнне: Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся. Па твары прабегла ўсмешка.
4. пераноснае значэнне: Бегла прачытаць (размоўнае). П. вачамі старонку.
5. чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (размоўнае). П. пальцамі па клавішах. || незакончанае трыванне: прабягаць.
|
|
|
|