РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 167
Прадажніцтва
назоўнік | ніякі род
Прадажніцкія паводзіны, учынкі. Пайсці на чорнае п.
Прадажны
прыметнік
1. гл. продаж.

2. Прызначаны дпя продажу. Прадажная рэч.

3. Пра цану, вартасць: які бярэцца пры продажы. Прадажная цана тавару.

4. Які за грошы, за подкуп здольны да ганебных учынкаў. П. чалавек. Прадажнае пяро. || жаночы род: прадажнасць.
Прадаўгаваты
прыметнік
Які мае падоўжаную форму. П. твар. || назоўнік: прадаўгаватасць.
Прадаўжальнік
назоўнік | мужчынскі род | высокае
Той, хто прадаўжае і развівае справу, ідэі свайго папярэдніка. || жаночы род: прадаўжальніца.
Прадацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Здрадзіць, перайсці на які-н. бок з-за карысці, уласнай выгады. П. ворагу. || незакончанае трыванне: прадавацца.
Прадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддаць каму-н. за плату (пра гандлёвую здзелку). П. хату.

2. пераноснае значэнне: Выдаць каго-н., здрадзіць каму-, чаму-н. П. сябра. || незакончанае трыванне: прадаваць. || назоўнік: продаж.
Прадбачлівы
прыметнік
Здольны прадбачыць магчымыя вынікі, падзеі ў будучым. П. чалавек. Прадбачліва (прыслоўе) паступіць. || назоўнік: прадбачлівасць.
Прадбачыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Чакацца, меркавацца. Змены прадбачацца.
Прадбачыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць паяўлення, недахопу чаго-н. П. ход падзей. || назоўнік: прадбачанне. Навуковае п.
Прадвадзіцель
назоўнік | мужчынскі род
Кіраўнік, важак. П. племя.Прадвадзіцель дваранства — у царскай Расіі: выбарны прадстаўнік дваранскага саслоўя губерні ці павета. || прыметнік: прадвадзіцельскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.