РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 167
Прадоўжыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Падоўжыцца, працягнуцца. Яго жыццё прадоўжыцца ў дзецях і ўнуках. || незакончанае трыванне: прадаўжацца. || назоўнік: прадаўжэнне.
Прадоўжыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Працягнуць якое-н. дзеянне; вярнуцца (пасля перапынку) да пачатага. П. следства. П. сход.

2. Зрабіць больш працяглым у часе, павялічыць. П. адпачынак. П. свой род. || незакончанае трыванне: прадаўжаць. || назоўнік: прадаўжэнне.
Прадпасылка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і перадумова.

2. Зыходны пункт якога-н. разважання.
Прадпісанне
назоўнік | ніякі род
1. Пісьмовае распараджэнне, загад (афіцыйнае). Тэрміновае п.

2. Указанне захоўваць што-н. (кніжнае). П. ўрача.
Прадпісаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіцыйнае). П. выехаць.

2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжнае). П. строгую дыету. || незакончанае трыванне: прадпісваць.
Прадпрыемец
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і прадпрымальнік. || прыметнік: прадпрыемніцкі.
Прадпрыемлівы
прыметнік
Тое, што і прадпрымальны. || назоўнік: прадпрыемлівасць.
Прадпрыемства
назоўнік | ніякі род
1. Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Прадпрыемствы горада.

2. Задуманая кім-н. камерцыйная справа. Цікавае і выгаднае п.
Прадпрымальнік
назоўнік | мужчынскі род
Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак. Буйны п. || жаночы род: прадпрымальніца. || прыметнік: прадпрымальніцкі.
Прадпрымальны
прыметнік
Які ўмее арганізаваць, зрабіць што-н. у патрэбны момант, знаходлівы і практычны. П. чалавек. || назоўнік: прадпрымальнасць.
2009–2020. Беларусь, Менск.