РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 167
Прадракальнік
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто прадракае, прадказвае што-н. наперад. || жаночы род: прадракальніца.
Прадраканне
назоўнік | ніякі род | кніжнае
1. гл. прадрачы.

2. Прадказанне, прароцтва, тое, што прадракаюць. Прадраканні не заўсёды збываюцца.
Прадрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак. Шкарпэткі прадраліся.

2. Прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што-н. П. праз гушчар. || незакончанае трыванне: прадзірацца.
Прадраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак. П. рукавы на локцях.

2. Прарваць чым-н. вострым. П. страху.Вочы прадраць (размоўнае неадабральнае) —прачнуцца. || незакончанае трыванне: прадзіраць.
Прадрачы
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Наперад прадказаць тое, што будзе, адбудзецца. || незакончанае трыванне: прадракаць.
Прадрашыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Рашыць наперад. П. пытанне. || незакончанае трыванне: прадрашаць.
Прадрукаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Правесці які-н. час друкуючы. Давялося п. дзве гадзіны.
Прадставіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каму і без дапаўнення. Назваць сябе, знаёмячыся. П. прысутным.

2. Уявіцца, паказацца. Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.

3. Узнікнуць, надарыцца. Прадставіўся зручны выпадак. || незакончанае трыванне: прадстаўляцца. || назоўнік: прадстаўленне.
Прадставіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што каму. Даставіць, паказаць, прад'явіць. П. дакументы. П. доказы.

2. каго (што) каму. Пазнаёміць з кім-н. П. новага выкладчыка педагагічнаму савету. З. каго (што) да чаго. Прызнаўшы дастойным чаго-н., хадайнічаць аб чым-н. (аб павышэнні, узнагародзе і пад.). П. да ўзнагароды. || незакончанае трыванне: прадстаўляць. || назоўнік: прадстаўленне.
Прадстаўленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. прадставіцца, -ць.

2. Пісьмовая заява з прапановай аб чым-н. (афіцыйнае). П. аб пераводзе на новую пасаду.
2009–2020. Беларусь, Менск.