РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 167
Прабегчыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прабегчы нямнога, каб размяцца. Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; размоўнае). П. па клавіятуры. || назоўнік: прабежка.
Прабел
назоўнік | мужчынскі род
1. Незапоўненае месца ў тэксце, прагал (паміж літарамі, словамі, радкамі). Пакінуць п.

2. пераноснае значэнне: Недахоп, недагляд. П. у ведах. || прыметнік: прабельны. П. матэрыял (у друкарскім наборы: брусочкі для ўтварэння прамежкаў).
Прабіраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
1. Вызначаць колькасць высакароднага металу ў злітках, рудах, сплавах.

2. Ставіць пробу на вырабы з высакародных металаў. || назоўнік: прабіраванне. || прыметнік: прабірны. П. аналіз.
Прабіўны
прыметнік
1. Які прабівае што-н. Прабіўная сіла снарада.

2. пераноснае значэнне: Энергічны і настойлівы (размоўнае). П. хлопец.
Прабіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды. Полк прабіўся да ракі. П. праз натоўп.

2. Пражыць з цяжкасцю (размоўнае). П. да вясны.

3. Пра расліны: вылезці з зямлі. Прабілася зялёная травіца. || незакончанае трыванне: прабівацца. || назоўнік: прабіццё.
Прабіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. біць.

2. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н. П. адтуліну ў сцяне. П. сабе дарогу (пераноснае значэнне: дасягнуць поспеху).

3. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н. П. праект будаўніцтва Дома культуры. || незакончанае трыванне: прабіваць. || назоўнік: прабіванне.
Праблема
назоўнік | жаночы род
1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання. Вырашыць праблему. П. землекарыстання.

2. пераноснае значэнне: Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (размоўнае). Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць). || прыметнік: праблемны. Праблемныя пытанні.
Праблематычны
прыметнік | кніжнае
1. Яшчэ недаказаны, які з'яўляецца праблемай. Праблематычнае меркаванне.

2. Малапраўдападобны, няпэўны. Праблематычная справа. || назоўнік: праблематычнасць.
Прабліснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Бліснуць раптоўна праз што-н. Праз воблакі прабліснула сонца. Прабліснула нейкая надзея (пераноснае значэнне).
Прабоіна
назоўнік | жаночы род
Прабітае наскрозь месца, дзірка. П. ў сцяне.
2009–2019. Беларусь, Менск.