РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 167
Прабой
назоўнік | мужчынскі род
Металічная дужка, убітая ў дзверы вечка і пад., што служыць для навешвання замка. || прыметнік: прабойны.
Прабойнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Ручны інструмент для прабівання невялікіх адтулін у метале, каменнай сцяне і пад.
Прабор
назоўнік | мужчынскі род
Лінія, якая ўтвараецца паміж радамі расчасаных на два бакі валасоў. Прамы п. (пасярэдзіне). Касы п. (бакавы).
Прабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. З цяжкасцю прайсці, пранікнуць. П. праз гушчар.

2. Прайсці тайком, пракрасціся, пранікнуць. П. ў хату праз акно. || незакончанае трыванне: прабірацца.
Прабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Тое, што і праняць. Прабраў холад. Жанчыну прабраў страх.

2. пераноснае значэнне: Зрабіць вымову каму-н., вылаяць. П. свавольніка. || незакончанае трыванне: прабіраць.
Прабрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбрыць палоску паміж валасамі. || незакончанае трыванне: прабрываць.
Прабудзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Тое, што і прачнуцца (кніжнае). П. ад сну. Прырода прабудзілася (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Узнікнуць, з'явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.; высокае). || незакончанае трыванне: прабуджацца. || назоўнік: прабуджэнне.
Прабурчаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. Сярдзіта прамармытаць. Нешта прабурчаў сабе пад нос. З. Бурчаць некаторы час. П. увесь дзень.
Прабыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пражыць, правесці некаторы час дзе-н., у якасці каго-н., у якім-н. стане. У гасцях мы прабылі роўна тыдзень. Месяц прабыў без работы.
Права
назоўнік | ніякі род
1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы. Правы чалавека. Выбарчае п.

2. Ахоўваемая дзяржавай, узаконеная магчымасць, свабода што-н. рабіць, ажыццяўляць. Правы і абавязкі грамадзян. П. на адукацыю. П. голасу.

3. Магчымасць дзейнічаць якім-н. спосабам. П. кантролю. Мець п. на што-н.

4. Падстава, прычына. Вы не маеце л. на мяне крычаць. Я гэта магу сказаць з поўным правам.

5. множны лік: Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад. Атрымаць вадзіцельскія правы.Сваё права правіць (размоўнае) — настойваць на сваім. || прыметнік: прававы. Прававыя нормы.
2009–2019. Беларусь, Менск.