УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
П'
ПА
ПЕ
ПІ
ПЛ
ПН
ПО
ПР
ПС
ПТ
ПУ
ПХ
ПЧ
ПШ
ПЫ
ПЭ
ПЮ
ПЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
...
167
|
Права
|
прыслоўе
|
Права руля — каманда, якая падаецца для павароту руля ўправа.
|
Права
|
прыстаўка
|
Першая частка складаных слоў у знач., які мае адносіны да права1, прававы, напр. правапарадак, правапарушэнне.
|
Права
|
прыстаўка
|
Першая частка складаных слоў у знач. правы1, напр. правабярэжны, правафланговы.
|
Прававед
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Спецыяліст па правазнаўству, юрыст.
|
Прававерны
|
прыметнік
|
Які строга прытрымліваецца якой-н. веры, рэлігіі, вучэння. П. католік. || назоўнік: прававернасць.
|
Правадзейны
|
прыметнік
|
Правадзейны член чаго — вучонае званне члена некаторых навуковых устаноў, акадэмій і пад. П. член акадэміі навук.
|
Праваднік
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Той, хто паказвае дарогу. Адправіцца ў дарогу з правадніком.
2. Чыгуначны служачы, які суправаджае вагон. Брыгада праваднікоў.
3. Спецыяліст, які працуе са службовым сабакам. П. з вышуковым сабакам. || жаночы род: правадніца.
|
Праваднік
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе або перадае электрычны ток, гук, цяпло. Вада — цудоўны п. гуку.
2. пераноснае значэнне: Перадатчык, пасрэднік у распаўсюджванні чаго-н. Радыё — л. інфармацыі. || прыметнік: правадніковы.
|
Правадыр
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Кіраўнік грамадскага руху, партыі.
2. Чалавек, які стаіць на чале каго-, чаго-н., кіруе кім-, чым-н. П. войска. П. племя. || прыметнік: правадырскі.
|
Праваждацца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Правесці які-н. час у клопатах аб кім-, чым-н. Цэлы дзень праваждаліся, пакуль уладкавалі турыстаў.
|
|
|
|