РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 167
Праваздольны
назоўнік | жаночы род | афіцыйнае
Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі. Праваздольная асоба. || назоўнік: праваздольнасць.
Правазіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Правесці які-н. час, возячы каго-, што-н. Цэлы дзень правазіў дровы.
Правазнавец
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і прававед, юрыст.
Правазнаўства
назоўнік | ніякі род
Сукупнасць юрыдычных навук, юрыспрудэнцыя. || прыметнік: правазнаўчы.
Правакаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго (што) на што. Падбухторваць на якія-н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1 знач.).

2. Рабіць правакацыю (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). || закончанае трыванне: справакаваць. || назоўнік: правакаванне.
Правакатар
назоўнік | мужчынскі род
1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1 знач.). П. царскай ахранкі.

2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай. П. вайны. || прыметнік: правакатарскі.
Правакацыя
назоўнік | жаночы род
1. Здрадніцкія дзеянні, падбухторванне каго-н. да такіх дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў. Паддацца на правакацыю.

2. Штучнае выкліканне якіх-н. прымет хваробы (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: правакацыйны.
Правал
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. праваліцца, -ць.

2. Месца, якое правалілася, паглыбленне. Глыбокі п. у гарах.

3. пераноснае значэнне: Поўная няўдача ў якой-н. справе. П. планаў інтэрвентаў.

4. пераноснае значэнне: Адсутнасць яснага ўспрымання ўсяго навакольнага (пры некаторых хваробах, ап'яненні). Правалы памяці. || прыметнік: правальны.
Правалаводзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Затраціць многа часу на што-н. П. паўдня.
Правалачы
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Працягнуць волакам.

2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі). || незакончанае трыванне: правалакаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.