РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 167
Праваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Упасці ў якую-н. адтуліну. П. ў яму. Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; размоўнае).

2. Абрушыцца ад цяжару. Столь правалілася.

3. пераноснае значэнне: Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; размоўнае). Спробы праваліліся. П. на экзамене.

4. пераноснае значэнне: Прапасці, знікнуць (размоўнае). Куды ты праваліўся на два тыдні?

5. Тое, што і уваліцца1 (у 2 знач.). Вочы праваліліся. || незакончанае трыванне: правальвацца. || назоўнік: правал.
Праваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Праламаць, абрушыць. П. падлогу.

2. Загубіць якую-н. справу (размоўнае). П. мерапрыемства.

3. Адхіліць, адвесці (размоўнае). П. кандыдата. П. каго-н. на экзамене (паставіць «незадавальняюча»). || незакончанае трыванне: правальваць. || назоўнік: правал.
Правамерны
прыметнік | кніжнае
Унутрана апраўданы, заснаваны на праве, заканамерны. Правамерныя дзеянні. || назоўнік: правамернасць.
Правамоцны
прыметнік | кніжнае
Які мае законныя правы, паўнамоцтвы. П. сход. || назоўнік: правамоцтва.
Правансаль
назоўнік | мужчынскі род
Соўс з жаўткоў з алеем і вострымі прыправамі. Капуста л. (кіслая капуста з алеем і прыправамі).
Праванскі
прыметнік
Праванскі алей — самы лепшы гатунак аліўкавага алею.
Правапарадак
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі.
Правапарушальнік
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Асоба, вінаватая ў правапарушэнні, якая парушыла закон. || жаночы род: правапарушальніца.
Правапарушэнне
назоўнік | ніякі род | афіцыйнае
Парушэнне права, законаў; злачынства. Прафілактыка правапарушэнняў.
Правапіс
назоўнік | мужчынскі род
Агульнапрынятыя, узаконеныя правілы пісьма, арфаграфія. П. беларускай мовы. || прыметнік: правапісны.
2009–2019. Беларусь, Менск.