РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 167
Правароніць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прапусціць, празяваць. Такі зручны выпадак праваронілі.
Правартаваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Не ўсцерагчы, празяваць.

2. Правесці які-н. час, вартуючы каго-, што-н. П. усю ноч.
Праварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

2. Варыцца некаторы час. Мяса праварылася тры гадзіны. || незакончанае трыванне: праварвацца.
Праварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці. П. мяса.

2. Правесці які-н. час, варачы што-н. || незакончанае трыванне: праварваць.
Праваскаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Нацерці воскам, правашчыць. П. дратву. || незакончанае трыванне: праваскоўваць.
Праваслаўе
назоўнік | ніякі род
Адзін З асноўных напрамкаў хрысціянства, веравызнанне, якое склалася ў Візантыі як усходнехрысціянская царква. || прыметнік: праваслаўны.
Правасуддзе
назоўнік | ніякі род
1. Дзейнасць судовых органаў. Ажыццяўляць п.

2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак. Шукаць правасуддзя. || прыметнік: правасудны.
Правата
назоўнік | жаночы род
Правільнасць дзеянняў і думак. Вера ў правату сваёй справы.
Правафланговы
прыметнік
1. Які знаходзіцца, размешчаны на правым флангу. П. баец. Раўняцца на правафланговых (назоўнік).

2. пераноснае значэнне: Чалавек, на якога патрэбна раўняцца ў працы, што служыць прыкладам для іншых.
Правашчыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і праваскаваць. || незакончанае трыванне: правошчваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.