РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 167
Праведаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Тое, што і наведаць. П. сястру.

2. што, аб чым, пра што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каш-, што-н. П. аб яго здароўі або пра яго здароўе. || незакончанае трыванне: праведваць.
Праведнік
назоўнік | мужчынскі род
1. У веруючых: чалавек, які жыве праведным жыццём.

2. Чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці (іранічны сэнс).Спаць сном праведніка (размоўнае жартаўлівае) — спаць спакойна, ціха, мірна. || жаночы род: праведніца. || прыметнік: праведніцкі.
Праведны
прыметнік
1. У Веруючых: набожны, бязгрэшны, які не парушае рэлігійнай маралі. Праведнае жыццё.

2. Справядлівы, заснаваны на праўдзе (у 2 знач.; устарэлае). П. суд, || назоўнік: праведнасць.
Правезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Везучы, даставіць. П. бліжэйшым шляхам.

2. Везучы, мінаваць што-н. П. каля Палаца мастацтваў.

3. Перавезці з сабой у чым-н. П. кнігі ў чамадане. П. кантрабанду цераз граніцу.

4. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.). А ну, правязі мяне на машыне! || незакончанае трыванне: правозіць. || назоўнік: правоз;. || прыметнік: правазны. Правазная здольнасць чыгункі. Правазная плата за багаж.
Правершчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца праверкай чаго-н. || жаночы род: правершчыца.
Праверыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Упэўніцца ў правільнасці чаго-н., абследаваць з мэтай нагляду, кантролю. П. правільнасць рашэння задачы. П. білеты пры ўваходзе.

2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення чаго-н. П. веды навучэнцаў. П. насенне на ўсходжасць. || незакончанае трыванне: правяраць. || назоўнік: праверка. || прыметнік: праверачны.
Правес
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Правіслае месца ў чым-н.
Правесіць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Адвесам праверыць прамізну якой-н. паверхні, лініі і пад. || незакончанае трыванне: правешваць.
Правесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прымусіць або памагчы прайсці куды-н., праз што-н. П. атрад цераз балота. П. праз агароды.

2. Вызначыць, прачарціць. П. граніцу. З. чым па чым. Зрабіць рух чым-н. прыціснутым да паверхні. П. рукой па валасах. 4. Пракладваючы, збудаваць. П. канал. П. тэлефон. 5. Развітваючыся, прайсці разам з кім-н. да якога-н. месца. П. сястру на вакзал. 6. Адправіць куды-н. П. сына ў армію. Дзяжурны па станцыі правёў апошні поезд. 7. Паглядзець услед таму, хто або што аддаляецца. П. каго-н. вачамі. 8. Дамагчыся ажыццяўлення чаго-н. П. ідэю ў жыццё. 9. Выканаць, ажыццявіць, зрабіць (якія-н. дзеянні, работу). П. уборку ўраджаю. П. рэпетыцыю. 10. Тое, што і аформіць (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). П. рахункі па касавай кнізе. 11. Пражыць, прабыць які-н. час дзе-н. або якім-н. спосабам. П. некалькі гадоў у ссылцы. Весела п. свята. 12. Ашукаць, перахітрыць (размоўнае). Гэтага чалавека цяжка п. || незакончанае трыванне: праводзіць. || назоўнік: правядзенне, правод, праводка і праводзіны. Правод або праводка суднаў цераз канал. Праводка лініі. Праводка рахункаў.
Праветрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры. Пакой добра праветрыўся. Зерне праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

3. пераноснае значэнне: Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (размоўнае). Трэба паехаць у падарожжа, каб п. || незакончанае трыванне: праветрывацца. || назоўнік: праветрыванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.