РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4
Псавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца непрыгодным, дрэнным. Мяса пачало п. Зрок псуецца. Настрой псуецца. || закончанае трыванне: сапсавацца і папсавацца. || назоўнік: псаваннне.
Псаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыводзіць у непрыгоднасць, рабіць дрэнным. П. машыну. П. сваё здароўе. П. адносіны. П. дзіця дрэнным выхаваннем. || закончанае трыванне: сапсаваць і папсаваць. || назоўнік: псаванне.
Псалом
назоўнік | мужчынскі род
Род рэлігійнага песнапення. || прыметнік: псаломны.
Псаломшчык
назоўнік | мужчынскі род
Служыцель у царкве, які дапамагае святару пры адпраўленні абрадаў; дзяк. || прыметнік: псаломшчыцкі.
Псалтыр
назоўнік | мужчынскі род
Частка бібліі, кніга псалмоў. Чытаць п. над нябожчыкам. || прыметнік: псалтырны.
Псеўда
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр. псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.
Псеўданім
назоўнік | мужчынскі род
Выдуманае імя, прозвішча, пад якім іншы раз выступаюць пісьменнікі, мастакі. Пісаць пад псеўданімам. || прыметнік: псеўданімны.
Псік
выклічнік
Вокрык, якім адганяюць ката. П. адсюль!
Псіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Пра сабаку, звычайна вялікага.

2. Пах сабакі, яго поўсці. Смярдзіць псінай.

3. Сабачае мяса. || прыметнік: псіны.
Псіх
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Псіхічна неўраўнаважаны або псіхічна хворы чалавек. || жаночы род: псіхічка.
2009–2019. Беларусь, Менск.