РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1
Птаства
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Птушкі.
Птах
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Птушка (звычайна вялікая).
Пташка
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Дробная птушка. || памяншальная форма: птушанятка.
Птушка
назоўнік | жаночы род
1. Пакрытая пер'ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай. Вадаплаўныя птушкі. Пеўчыя птушкі. Вольная п. (таксама пераноснае значэнне: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (пераноснае значэнне: пра важнага чалавека; размоўнае).

2. зборны назоўнік: Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання. Хатняя п. Рэзаная п. Марожаная п.

3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе. Паставіць птушку на полі сшытка. || памяншальная форма: птушачка. || прыметнік: птушыны. З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; размоўнае). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; размоўнае жартаўлівае).
Птушкагадоўля
назоўнік | жаночы род
Развядзенне свойскай птушкі як галіна сельскай гаспадаркі. || прыметнік: птушкагадоўчы.
Птушкалоў
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца лоўляй птушак (пераважна пеўчых).
Птушкалоўства
назоўнік | ніякі род
Лоўля птушак як промысел.
Птушкаферма
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства, якое займаецца развядзеннем свойскай птушкі. Саўгасная п.
Птушнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Памяшканне для свойскай птушкі.

2. Работнік, які даглядае свойскую птушку. || жаночы род: птушніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.