РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пуанты
назоўнік | мужчынскі род
Балетныя туфлі з цвёрдым наском. Стаяць на пуантах, танцаваць на пуантах (абапіраючыся на наскі такіх туфель).
Публіка
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле — людзі, грамадства. Тэатральная п. Чытацкая п. На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; размоўнае неадабральнае).

2. Грамадства або асобныя людзі, аб'яднаныя па якіх-н. агульных прыметах (размоўнае жартаўлівае або неадабральнае). Няварта вадзіцца з такой публікай.
Публікаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Аб'яўляць для агульнага ведама праз друк. П. матэрыялы з'езда. || закончанае трыванне: апублікаваць. || назоўнік: апублікаванне. || назоўнік: публікацыя і публікаванне.
Публікацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. публікаваць.

2. Тое, што апублікавана, надрукавана. Тазетная п.
Публіцыст
назоўнік | мужчынскі род
Пісьменнік, які займаецца публіцыстычнай дзейнасцю. || жаночы род: публіцыстка. || прыметнік: публіцысцкі.
Публіцыстыка
назоўнік | жаночы род
Літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці. || прыметнік: публіцыстычны.
Публічны
прыметнік
1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты. Публічнае выстунленне. Публічна (прыслоўе) заявіць.

2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка. Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.
Пуга
назоўнік | жаночы род
Прымацаваны да пугаўя кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу. Раменная п.Як пугаю па вадзе (размоўнае) — без пэўнага выніку, без знаку. || памяншальная форма: пужка. Слаўную пужку звіў.
Пугаўё
назоўнік | ніякі род
Дзяржанне, да якога прымацоўваецца пуга.
Пугач
назоўнік | мужчынскі род
Дзіцячая цацка ў выглядзе пісталета.
2009–2019. Беларусь, Менск.