РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пусціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адправіцца куды-н. П. ў далёкую дарогу. П. бягом.

2. Пачаць рабіць што-н. у адпаведнасці са значэннем назоўніка або інфінітыва. П. ў скокі. П. ў спрэчкі. П. разважаць. || незакончанае трыванне: пускацца.
Пусціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Перастаць трымаць, даць каму-, чаму-н. волю, выпусціць. П. птушку на волю.

2. Дазволіць, даць магчымасць каму-, чаму-н. ісці ці ўвайсці куды-н. П. ў адпачынак. П. жывёлу на пашу. П. у хату. П. начаваць.

3. Прывесці ў рух, у дзеянне, у рабочы стан. П. гадзіннік. П. струмень вады. П. аўтаматычную лінію.

4. Прымусіць, даць магчымасць каму-н. рухацца якім-н. чынам ці куды-н. П. каня наўскач. П. плуг глыбей у зямлю.

5. У спалучэнні з назоўнікамі ўжыв. у знач. падвергнуць чаму-н. або выкарыстаць з якімі-н. мэтамі, накіраваць у якую-н. сферу дзейнасці. П. у абыходак. П. участак пад авёс.

6. Распаўсюдзіць, разнесці (размоўнае). П. погаласку. П. плётку.

7. Кінуць у каго-, што-н. П. камень у акно. П. кулю ў лоб. П. грошы на вецер (пераноснае значэнне: патраціць дарэмна, упустую).

8. Даць з сябе парастак, карані. П. атожылкі.

9. Не вытрымаўшы напружання, цяжару, перастаць утрымліваць што-н. (размоўнае). У мяшку пусціла шво. 10. ас. і безасабовая форма Адтаяць (размоўнае). Балота месцамі пусціла. Замарозіла, а потым зноў пусціла.Пусціць (з) агнём або (з) дымам што (размоўнае) — спаліць. Пусціць з торбай каго (размоўнае устарэлае) — давесці да жабрацтва. Пусціць на свет каго (што) (размоўнае) — нарадзіць, даць жыццё. Пусціць юшку каму (размоўнае) — ударыць, разбіць нос да крыві. || незакончанае трыванне: пускаць. || назоўнік: пуск. П. ракеты. || прыметнік: пускавы. П. аб'ект. Пускавая ўстаноўка.
Пусцяковіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Што-н., не вартае увагі, дробязь.
Пусцяковы
прыметнік | размоўнае
Не варты ўвагі, дробязны. Пусцяковае пытанне. Пусцяковая справа (лёгка выканальная).
Пута
назоўнік | ніякі род
1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

2. множны лік: Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (устарэлае). З. множны лік, пераноснае значэнне Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае. Путы рабства.
Путаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Звязваць путам ногі коням. П. каня. || закончанае трыванне: спутаць. || назоўнік: путанне.
Путч
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот. || прыметнік: путчысцкі.
Путчыст
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік путчу. || прыметнік: путчысцкі.
Пуф
назоўнік | мужчынскі род
Род мэблі — нізкае мяккае сядзенне без спінкі. || памяншальная форма: пуфік.
Пух
назоўнік | мужчынскі род
1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер'ем птушак, шэрсцю жывёл. Гусіны п. Казіны п.

2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе. П. на твары ў дзіцяці.

3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах. Тапаліны п.Ні пуху ні пер'я (размоўнае) — пажаданне ўдачы. У пух і прах (размоўнае) — зусім, канчаткова. Разбіць у пух і прах. || памяншальная форма: пушок. Над верхняй губой прабіваецца п. || прыметнік: пуховы. Пуховая хустка (з казінага пуху).
2009–2019. Беларусь, Менск.