РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пуха
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуху (у 1 знач.), напр. пухавязальны, пухапрадзенне.
Пухавік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і пярына.
Пухір
назоўнік | мужчынскі род
1. Балючае ўздутае месца на скуры. П. ад апёку.

2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.). Пухіры на вадзе. || прыметнік: пухірны.
Пухірысты
прыметнік
Пакрыты пухірамі, з пухірамі ўсярэдзіне, пузырысты. || назоўнік: пухірыстасць.
Пухкі
прыметнік
Мяккі, пушысты. Пухкая падушка. || назоўнік: пухкасць.
Пухліна
назоўнік | жаночы род
Хваравітае ўздуцце тканак арганізма, ненармальнае разрастанне тканкі якога-н. органа. Дабраякасная п. || прыметнік: пухлінны.
Пухлы
прыметнік
Круглявы, мяккі, некалькі ўспухлы. Пухлыя губы. || назоўнік: пухласць.
Пухнаты
прыметнік | размоўнае
1. Пушысты, мяккі. Пухнатая валошка. Пухнатая шапачка.

2. Поўны, пухлы. П. тварык. || назоўнік: пухнатасць.
Пухнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца круглявым, пакрывацца пухлінай. Ногі пухнуць. || закончанае трыванне: успухнуць і апухнуць.
Пухоўка
назоўнік | жаночы род
Пучок мяккіх пушыстых валокнаў, які ўжываецца для пудрання.
2009–2019. Беларусь, Менск.