РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пухоўка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і порхаўка.
Пуцеабходчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які сочыць за спраўнасцю чыгуначных пуцей. || жаночы род: пуцеабходчыца.
Пуцеец
назоўнік | мужчынскі род
Работнік чыгункі, чыгуначнай гаспадаркі.
Пуцейскі
прыметнік
Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы.
Пуцеправод
назоўнік | мужчынскі род
Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог. || прыметнік: пуцеправодны.
Пуцеўкладка
назоўнік | жаночы род
Укладка рэйкавага пуці.
Пуцеўкладчык
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Машына для ўкладкі рэйкавага пуці цэлымі звёнамі.
Пуцёўка
назоўнік | жаночы род
1. Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н. П. ў санаторый. Турысцкая п.

2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спецыяльны тэрмін). Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю. || прыметнік: пуцёвачны.
Пуціна
назоўнік | жаночы род
1. Сезон масавай лоўлі рыбы. Зімовая п.

2. Тое, што і пуцявіна (паэтычнае). || прыметнік: пуцінны.
Пуць
назоўнік | мужчынскі род
Чыгуначная або трамвайная каляя, лінія. Служба пуці. Запасны п. || прыметнік: пуцявы. П. абходчык.
2009–2019. Беларусь, Менск.